“Я патрыёт сваёй краіны”

Важнае Грамадства

Раённы этап конкурсу пад такой назвай стартаваў на Дзятлаўшчыне ў лістападзе 2022 года сярод навучэнцаў 10 класаў.

Ён закліканы вызначыць пераможцаў для ўдзелу ў праекце “Цягнік Памяці”, які адправіцца ў сваё чарговае падарожжа летам гэтага года.

Нагадаем, што нашы юныя суайчыннікі-лідары ўпершыню прымалі ўдзел у дадзеным беларуска-расійскім патрыятычным праекце летам 2022 года. Яго мэта – захаванне гістарычнай памяці аб тых, хто абараняў Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Наш раён тады прадстаўляла Валерыя Шалесная, навучэнка сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, старшыня камісіі па ўзаемадзеянні з грамадскімі арганізацыямі і развіцці валанцёрскага руху моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў VI склікання. За 15 дзён падарожжа дзеці наведалі гістарычныя гарады Беларусі і Расіі, а па яго завяршэнні кіраўніцтвам было прынята рашэнне зрабіць гэты патрыятычны праект штогадовым.

Знаёмцеся з удзельнікамі раённага этапу конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны”, з ліку якіх будуць выбраны новыя пасажыры “Цягніка Памяці”.

Аляксандра Барабан – навучэнка Гезгалаўскай сярэдняй школы, выдатніца, член інтэлектуальнай каманды “6D”, пераможца абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, пераможца ІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай і беларускай мовах, дыпламант III ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка”.

Андрэй Голуб – навучэнец Новаяльнянскай сярэдняй школы, дэпутат моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, намеснік старшыні моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў VI склікання, член валанцёрскага атрада Чырвонага Крыжа “Дабрадзеі”, школьнага вучнёўскага самакіравання, прызёр творчых конкурсаў рознага ўзроўню.

Аляксандра Дзенісенка – навучэнка Хвінявіцкай сярэдняй школы, старшыня вучнёўскага самакіравання. На працягу некалькіх гадоў пераможца алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, нямецкай мове, прызёр творчых конкурсаў і навуковых канферэнцый. Уладзіслаў Касцюкевіч – навучэнец сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, выдатнік, член вучнёўскага самакіравання, член савета раённага валанцёрскага клуба “Мы разам”, капітан раённай каманды па хакеі “Алмаз”, якая з 2019 года штогод становіцца пераможцай абласных спаборніцтваў, тройчы выходзіла ў лідары рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Уладзіслаў увайшоў у “лепшую пяцёрку турніру” і адзначаны як “лепшы нападаючы”.

Златаслава Лагуцік – прэзідэнт гімназіі № 1 горада Дзятлава. Імкнецца развівацца ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу людзям, прызёр многіх літаратурных конкурсаў розных узроўняў.

Дар’я Мазоль – навучэнка Казлоўшчынскай сярэдняй школы, уваходзіць у састаў патрыятычнага клуба “Мужнасць”, які ў абласным злёце ваенна-патрыятычных клубаў-2022 заваяваў ІІ месца. Актыўная ўдзельніца школьных, раённых, абласных мерапрыемстваў.

Ксенія Піваварчык – навучэнка Круцілавіцкай сярэдняй школы, сакратар камісіі па ўзаемадзеянні з грамадскімі арганізацыямі і развіцці валанцёрскага руху моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў VI склікання, старшыня школьнага самакіравання, актыўны ўдзельнік і ініцыятар сацыяльна-значных праектаў і акцый, пераможца і прызёр творчых конкурсаў і навуковых канферэнцый, лаўрэат І ступені Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Талісман удачы”, прызёр за ІІІ месца ў абласным конкурсе даследчых работ “Край Гарадзенскі”.

Анастасія Сідорчык – навучэнка Дварэцкай сярэдняй школы, выдатніца, сакратар камісіі па грамадзянска-прававых пытаннях і прафілактыцы правапарушэнняў моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў VI склікання. Пры арганізацыі школьных святаў фарміруе і ўзначальвае вучнёўскую сцэнарна-рэжысёрскую групу. Вынікова займаецца навукова-даследчай дзейнасцю, заняла ІІІ месца ў абласным конкурсе даследчых работ “Крыштальная Альфа”, ІІ месца ў абласным конкурсе “Край Гарадзенскі”.

Анастасія Шавель – навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, выдатніца, сакратар моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў VI склікання, член вучнёўскага самакіравання, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця ўстановы і горада, паспяхова займаецца навукова-даследчай дзейнасцю, удзельнічае ў творчых конкурсах, стала пераможцай абласнога этапу Усебеларускай моладзевай экспедыцыі “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”.

Іна ДЗЕДАВА,
намеснік дырэктара Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: