Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Важнае Да ведама грамадзян

Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама праводзіць мэтанакіраваную работу па канфіскацыі з незаконнага абароту спіртаўтрымліваючай вадкасці, алкагольных напояў, іх паўфабрыкатаў, самагонных апаратаў.

У 2022 годзе выяўлена 15 адміністрацыйных правапарушэнняў у гэтым кірунку, з незаконнага абароту канфіскавана 2 самагонныя апараты і 1211,19 літра алкагольнай прадукцыі: 87,3 – самагону, 1116 – самагоннай брагі, 7,89 – спіртазмяшчальнай вадкасці.

У Дзятлаўскім аддзеле міліцыі кругласутачна працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042. Ёсць такі тэлефон і ва Упраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама 8-0152-79-73-33. На гэтыя нумары можна паведамляць пра факты незаконнага вырабу і продажу алкагольнай прадукцыі, самагону, спіртаўтрымліваючай вадкасці.

Ананімнасць гарантуецца.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga