Навагодні сюрпрыз ад дэпартамента аховы

Важнае Грамадства

Да дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” далучыўся калектыў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы.

Выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра наведалі начальнік аддзела Сяргей Кулеш, камандзір узвода Валянцін Вянско і міліцыянер-кінолаг Андрэй Жэгалік разам са службовым сабакам Рэем.

Сяргей Віктаравіч павіншаваў дзяцей з надыходзячымі святамі, пажадаў здароўя, шчасця і дабра. Праваахоўнікі ўручылі ўсім салодкія падарункі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga