Дэпутаты сустрэліся на дыялогавай пляцоўцы

Грамадства Свежыя навіны

Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні законапраектаў аб УНС і выбарчым кодэксе пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшла на Дзятлаўшчыне для старшыняў сельскіх Саветаў дэпутатаў.

Аляксандр Станіслававіч адзначыў, што старшыням сельвыканкамаў важна разам абмеркаваць і дэталёва разгледзець праекты нарматыўных дакументаў, паколькі на сваіх участках яны з’яўляюцца лідарамі меркаванняў, якія павінны проста, у даступнай форме даносіць гэту інфармацыю да жыхароў, адказваць на пытанні людзей, тлумачыць незразумелае.

Са зместам законапраектаў удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі азнаёміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова. Засяродзіла ўвагу прысутных на тым, што свае заўвагі і прапановы ўжо можна выказваць на інфармацыйным партале pravo.by. Спынілася на асноўных палажэннях законапраектаў, падкрэсліла, што вопыт усенароднага абмеркавання важных рашэнняў і законаў у нашай краіне напрацаваны. На этапах стварэння праекта новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь такой магчымасцю мог скарыстацца любы беларус.

Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: