Аддзел унутраных спраў праводзіць падбор кандыдатаў для паступлення

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама праводзіць падбор кандыдатаў і афармленне асабовых спраў для паступлення ў:

– Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях “правазнаўства” (аператыўна-вышуковая дзейнасць і адміністрацыйна-прававая дзейнасць), “эканамічнае права”;

– Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспубліка Беларусь – “прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі”, “прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці”.

Тэрмін навучання 4 гады.

Умовы паступлення: тры ўступныя іспыты ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па наступных прадметах:

– дзяржаўная мова (беларуская або руская);

– замежная мова;

– грамадазнаўства.

Патрабаванні да абітурыентаў: грамадзяне Рэспублікі Беларусь, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.

Неабходныя ўмовы:

– наяўнасць агульнай сярэдняй, прафтэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

– абітурыенту ў год паступлення павінна споўніцца 17 гадоў, але не больш за 25 гадоў;

– адсутнасць судзімасці;

– прыдатнасць да праходжання службы па стане здароўя, добрая фізічная падрыхтоўка.

Больш падрабязна з парадкам прыёму ва УА “Акадэмія Міністэрства ўнутраных

спраў Рэспублікі Беларусь” можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайце: www.amia.by; www.rovd.by. Азнаёміцца з  парадкам прыёму ва УА “Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь” – на інтэрнэт-сайце: www.institutmvd.by; www.rovd.by .

Даведкі аб паступленні і афармленні дакументаў можна атрымаць па адрасе: г. Дзятлава, вул. Слонімская, 13, каб. № 17 або № 20 (група кадраў Дзятлаўскага РАУС), тэлефоны: 2-10-34, 8-029-6095528 (А1).

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga