Пасланне нашчадкам з Года гістарычнай памяці (+відэа)

Важнае Грамадства

17 верасня, у Дзень народнага адзінства, у сцяну Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея заклалі “Капсулу часу” з пасланнем ад моладзі раёна новаму пакаленню 2072 года.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел намеснікі старшыні райвыканкама Віталій Шулейка і Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Рагачова, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, педагогі, навучэнцы школ раёна.

– Моладзь Дзятлаўшчыны не толькі вядзе актыўную даследча-асветніцкую работу ў Год гістарычнай памяці, яна актыўная ў справах фарміравання вобразу Беларусі будучыні як краіны адкрытых магчымасцяў, – адзначылі вядучыя. – Сёння, у Дзень народнага адзінства і Год гістарычнай памяці, адрасуючы маладым людзям 2072 года наша пасланне, мы перадаём нашы надзеі, памкненні, веру ў лепшае – у вялікую будучыню нашай роднай Беларусі.

Ідэя закладкі капсулы — ініцыятыва моладзевага актыву Дзятлаўшчыны ў час сустрэчы з прадстаўнікамі раённай улады, якая знайшла актыўную падтрымку. Пасланне, закладзенае ў “Капсулу часу”, выбіралі на конкурснай аснове з работ, напісаных піянерамі і акцябратамі раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: