Дваццаць дзявяты Дзень беларускага пісьменства прайшоў сёлета ў Добрушы.
У гімназіі № 1 горада Дзятлава таксама адбыліся святочныя мерапрыемствы да гэтай знакавай падзеі.
На працягу некалькіх дзень у бібліятэцы гімназіі працавала літаратурная выстава. У час падарожжа гімназісты 1-11 класаў пазнаёміліся з цікавымі літаратурнымі экспанатамі з фонду бібліятэкі, такімі як “Біблія”, “Скарынаўскі каляндар”, “Асветнікі зямлі беларускай”. Вучням быў прапанаваны відэаролік “Беларусь – мая Радзіма”, а таксама прэзентацыя “Сем цудаў Дзятлаўшчыны”, якая суправаджалася вучнёўскімі выступленнямі.
Вучні пачатковых класаў наведалі Краіну беларускага пісьменства, пазнаёміліся з творчасцю выдатных беларускіх пісьменнікаў, прыдумалі новыя ілюстрацыі да старонак любімых кніг, прадэманстравалі свае таленты як чытальнікі вершаў, расказалі пра любімага героя з кніжнага свету.
Для вучняў 5-8 класаў была праведзена інтэрактыўная гульня “Я люблю цябе, мая Беларусь”. Ім былі прапанаваны займальныя заданні па розных раздзелах беларускай мовы і літаратуры. Падчас гульні гімназісты змаглі пабыць журналістамі, этнографамі, фалькларыстамі, мовазнаўцамі, перакладчыкамі.
Члены БРПА наведалі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі і сталі ўдзельнікамі мерапрыемства “Будучыня за намі”, мэта якога – папулярызацыя моладзевага руху, праяўлення лідарскага і творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення.
Сапраўдным святам стала сустрэча гімназістаў 9-11 класаў з Аленай Абрамчык, старшым навуковым супрацоўнікам Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і былой настаўніцай гімназіі пад назай “Вабяць родныя прасторы”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята пісьменнасці, знакамітымі людзьмі Дзятлаўшчыны, архіўнымі дакументамі музея. Напрыканцы сустрэчы Алена Рыгораўна прачытала свае асабістыя вершы на рускай і беларускай мовах пра родную Беларусь, прыгажосць беларускіх краявідаў.
Аксана ВАНЧУК,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga