Летні чэмпіянат: другі гульнявы дзень

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Дзятлаве на пляцоўцы са штучным пакрыццём працягваецца адкрыты летні чэмпіянат горада па міні-футболе сярод працоўных калектываў і аматарскіх каманд.

У другі гульнявы дзень дзятлаўскія “Джэнтэльмены” прайгралі гранітаўцам з Круціловічаў – 16 : 1, з нічыйным лікам завяршыўся матч паміж “Лакаматывам” (Наваельня-Слонім) і мясцовым “Нёманам” – 2 : 2. У актыве “Лакаматыва” ёсць і перамога: зборная каманда ў саставе новаяльнянскіх і слонімскіх футбалістаў перайграла навагрудчан з “Фарта” – 5 : 1.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga