Заўсёды гуляць да канца!

Важнае Спорт і турызм

У Гродне адбыўся фінал абласнога чэмпіянату па валейболе сярод жаночых каманд.

У заключнай гульні дзятлаўчанкі сустракаліся з камандай ОСДЮШАР-7. У кожнай з трох партый дзятлаўскія валейбалісткі святкавалі “вікторыю”. Самай складанай аказалася апошняя. У канцы партыі нашы дзяўчаты прайгравалі з розніцай у 7 ачкоў, аднак змаглі вярнуць сабе першапачатковую ініцыятыву і паставіць “пераможную” кропку ў фінальным матчы – 3 : 0. Чэмпіянат завершаны – “пальма першынства” ў дзятлаўчанак!

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота ўдзельнікаў спаборніцтваў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga