Здароўе дзяцей у руках бацькоў

Важнае Грамадства

Каранавірус не дрэмле.

Ён па-ранейшаму пагражае людзям. У тым ліку небяспецы падвяргаюцца і нашы дзеці. Аднак сёння па прафілактыцы COVID-19 медыцына ступіла ўжо на два крокі наперад, бо, акрамя дарослых, у Беларусі пачалі прышчапляць і падлеткаў ва ўзросце 12-17 гадоў.

На 2 сакавіка на Дзятлаўшчыне вакцыну атрымалі каля 150 дзяцей. Медыцынскія работнікі працягваюць наведваць бацькоўскія сходы ва ўстановах адукацыі раёна і расказваць пра важнасць вакцынацыі падлеткаў. Так, у сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ Мікалай Дзядовіч разам з раённым педыятрам Таццянай Чыгір правялі прафілактычную размову з бацькамі вучняў старэйшых класаў. Госці расказалі пра магчымыя фізіялагічныя ўскладненні пасля каранавіруснай інфекцыі і псіхалагічным дыскамфорце, які можа ўзнікнуць на фоне хваробы, адзначылі, што вакцынацыя – гэта самая дзейсная мера прафілактыкі COVID-19, бо падлеткі, гэтак жа як і дарослыя, могуць заразіцца каранавірусам і перадаваць яго адзін аднаму, папрасілі бацькоў не жартаваць са здароўем сваіх дзяцей і зрабіць прышчэпку. У сваю чаргу дактары звярнулі ўвагу на тое, што многія старшакласнікі самі хочуць прышчапіцца, каб засцерагчы сябе на перыяд выпускных экзаменаў і ўступнай кампаніі ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, упэўнілі прысутных ставіцца да вакцынацыі, як да стандартнай працэдуры, бо прышчэпкі робяцца дзецям з нараджэння і на розных перыядах іх сталення.

Бацькоў жа больш за ўсё цікавіла, якой вакцынай прышчапляюць падлеткаў, дзе і праз які час пасля хваробы можна зрабіць прышчэпку, ці трэба здаваць аналіз на антыцелы перад вакцынацыяй.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: