Як працуе служба “адно акно”?

Важнае Грамадства

У Дзятлаўскім райвыканкаме з 27 лістапада 2018 года створана і функцыянуе служба “адно акно”, якая ў адным месцы прымае заявы ад зацікаўленых асобаў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдае адміністрацыйныя рашэнні па іх.

Як яна працуе і якія функцыі выконвае, расказала яе спецыяліст Станіслава Ганчар.

– Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца праз службу “адно акно”,закранаюць жыллёвыя праваадносіны, пытанні адукацыі, сацыяльнай абароны, усынаўлення, апекі, папячыцельства, патранажу і эмансіпацыі, архітэктуры і будаўніцтва, газа -, электра -, цепла — і водазабеспячэння, прыродакарыстання, падаткаабкладання (поўны пералік размешчаны на сайце Дзятлаўскага райвыканкама).

Сярод найбольш папулярных адміністрацыйных працэдур – выдача дазволу на рэканструкцыю жылых і нежылых памяшканняў, пастаноўка на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, рэгістрацыя дагавораў найму жылога памяшкання, улік дзяцей, якія маюць патрэбу ў залічэнні ў дашкольную ўстанову, прадастаўленне дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на падгузнікі.

Пры звароце ў “адно акно” грамадзяне падаюць мінімальны пералік дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, астатнія запытваюць спецыялісты. Таксама акажам неабходную кансультацыю, прадаставім узоры для напісання заяў. Мы рыхтуем да разгляду заявы, дакументы і звесткі, якія прадастаўляюцца разам з імі, і перадаём матэрыялы ў адпаведныя ўпаўнаважаныя органы, а пасля выдаёмграмадзянам адміністрацыйныя рашэнні, іх копіі, выпіскі.

Акрамя гэтага, у нас можна падаць заяву аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе. У службе “адно акно” прадугледжана не толькі віртуальнае безбар’ернае асяроддзе, але ёсць усе ўмовы для бесперашкоднага доступу да месца прыёму грамадзян.Тут можна атрымаць унікальны ідэнтыфікатар для забеспячэння доступу да адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы для падачы заяў, атрымання адміністрацыйных рашэнняў (апавяшчэнняў аб прынятых адміністрацыйных рашэннях) і падачы (адклікання) адміністрацыйных скаргаў у электроннай форме.

Інфармацыя аб дзейнасці службы размешчана на інфармацыйных стэндах іафіцыйным інтэрнэт-сайце Дзятлаўскага райвыканкама.

Служба “адно акно” знаходзіццана першым паверсе райвыканкама ў кабінеце 101. Графік работы: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8 да 17 гадзін, у сераду з 8 да 20 гадзін,без перапынку на абед. Папярэдняе кансультаванне праводзяцьспецыялісты службы “адно акно” Станіслава Ганчар, Аксана Вырко, Юлія Яцэвіч.Тэлефоны: 142, 2-71-61.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga