“Залатая” шайба вобласці – у нашага “Алмаза”!

Галоўнае Спорт і турызм

У Лідзе завяршыліся абласныя спаборніцтвы па хакеі “Залатая шайба” сярод хлопцаў 2008-2010 гадоў нараджэння ў дывізіёне  “Б” у малодшай узроставай групе.

У фінальным матчы заключнага гульнявога дня дзятлаўчане ўзялі верх над сапернікамі са Шчучынскага раёна – 6 : 0.

Па выніках спаборніцтваў дзятлаўская каманда “Алмаз” не прайграла ніводнага лядовага паядынка і стала чэмпіёнам. Пераможцам абласной “Залатой шайбы” ўручылі заслужаныя ўзнагароды: камандзе – кубак, гульцам – медалі і грашовыя прызы.

У саставе зборнай Дзятлаўскага раёна самым выніковым хакеістам стаў Міхаіл Петрыкевіч. За ўсе матчы юны спартсмен закінуў трынаццаць шайбаў. Дзевяць разоў паразіў вароты праціўніка Вадзім Глыбокі, па шэсць галоў у свой актыў запісалі Максім Лупач і Мікіта Санюк. Эфектыўныя атакі правялі Антон Котаў, Мікіта Насовіч і Расціслаў Гародка: на іх ліку тры, дзве і адна шайбы адпаведна.

У будучым менавіта нашы юныя хакеісты прадставяць Гродзеншчыну на рэспубліканскім этапе.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота Аляксандра БЕЛАВУСА і Юліі ЮРГЕЛЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga