На Дзятлаўшчыне актыўна ідзе галасаванне (+відэа)

Важнае Грамадства

На розных выбарчых участках на  рэспубліканскім рэферэндуме ў нашым раёне фіксуюць добрую актыўнасць выбаршчыкаў.

Людзі прыходзяць галасаваць з пазітыўным настроем, разам з блізкімі і сябрамі. Практычна на кожным участку працуе буфет, дзе можна набыць прысмакі, а таксама выступаюць мабільныя канцэртныя брыгады з ліку мясцовых самадзейных артыстаў.

Акрамя таго, на працягу дня ідзе галасаванне дома па заяўках мясцовых жыхароў.

У час рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь у Дзятлаўскім раёне функцыянуе 21 участак для галасавання, 3 з іх – закрытага тыпу.

Наталля АВЯРЧУК



Теги: