Цябе чакае крымінальна-выканаўчы факультэт Акадэміі МУС РБ

Грамадства Свежыя навіны

ПУ “Папраўчая калонія-пасяленне № 26” ЗАПРАШАЕ паступаць на крымінальна-выканаўчы факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Калі ты грамадзянін РБ, мэтанакіраваны, адказны, ініцыятыўны, фізічна здаровы, псіхалагічна ўстойлівы, маеш агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй або сярэднюю спецыяльную адукацыю, хочаш звязаць свой лёс са службай закону, дзяржаве, беларускаму народу, калі твой узрост ад 17 да 25 гадоў, цябе чакае крымінальна-выканаўчы факультэт Акадэміі МУС РБ!

Установа адукацыі прапануе:

– поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на перыяд навучання;

– бясплатная вышэйшая юрыдычная адукацыя (тэрмін навучання 4 гады);

– пасля заканчэння навучання – прысваенне спецыяльнага звання “лейтэнант унутранай службы”, гарантаванае працаўладкаванне на пасады начальніцкага саставу органаў унутраных спраў, іншых сілавых структур дзяржавы;

– сацыяльную абарону, прадугледжаную заканадаўствам для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, іншых сілавых структур, а таксама членаў іх сем’яў.

Стыпендыя на перыяд навучання – ад 400 рублёў. Пры паступленні – ЦТ па рускай (беларускай) мове, замежная мова, грамадазнаўства.

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефонах: 8-01563-2-91-60  ( з 8. 30 да 17. 15 у буднія дні), 8-029-2664802, 8-029-7862360 ( у любы час).

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga