Ці ў парадку ацяпляльныя прыборы?

Важнае Здарэнні і бяспека

Ацяпляльны перыяд – “гарачая пара” для супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

Ратаўнікі ладзяць маніторынгі, актывізуюць тлумачальную работу з працоўнымі калектывамі па папярэджанні пажараў у арганізацыях і на прадпрыемствах.

Як расказаў інспектар Дзятлаўскага РАНС Мікіта Кандратовіч, для папярэджання надзвычайных сітуацый у ацяпляльны перыяд, супрацоўнікі аддзела правялі рэйды з праверкай супрацьпажарнага стану ацяпляльных агрэгатаў у шэрагу арганізацый раёна.

Заадно чарговы раз нагадалі патрабаванні пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльных агрэгатаў, праверылі спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння. З работнікамі праведзены супрацьпажарныя інструктажы, прафілактычныя гутаркі аб неабходнасці строгага захавання правілаў бяспекі. Таксама ім нагадалі, што курыць можна толькі ў строга адведзеных для гэтага месцах. Напрыканцы інструктажу ў работнікаў праверылі веды аб тым, як дзейнічаць пры ўзнікненні пажару.

Па выніках рэйдавых мерапрыемстваў кіраўнікам арганізацый накіравана інфармацыя аб выяўленых парушэннях правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльных агрэгатаў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: