За любімую Беларусь! (+відэа)

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Так называўся аўтапрабег, прысвечаны Дню дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Сёлета гэта свята супала з важнай для беларусаў датай – Днём вялікай Перамогі.

У прысутнасці землякоў, гасцей мерапрыемства, першы намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Віталь Шулейка і чалавек года Гродзенскай вобласці Марыя Слушко паднялі дзяржаўны сцяг нашай краіны, тым самым даючы старт сённяшнім урачыстасцям.

Святочны аўтапрабег узяў старт на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве, дзе сабраліся вадзіцелі – прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый райцэнтра. Аўтамабілі, упрыгожаныя дзяржаўнай сімволікай, накіраваліся з цэнтральнай плошчы Дзятлава па маршруце да помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі і вянкі, аддаючы даніну павагі сваім слаўным прадзедам.

Да акцыі, прысвечанай Дню дзяржаўных герба і сцяга, далучыліся школьнікі раёна. Яны паднялі дзяржаўныя сцягі на тэрыторыі сваіх навучальных установаў.

Наталля АВЯРЧУК

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ



Теги: