Навіны з КСУП “Жукоўшчына”

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На полі гаспадаркі завершана сяўба агародніны.

Усяго пасеяна 20 гектараў: 5 – морквы гатункаў “Карлена”, “Каралева восені” і “Чырвоны велікан”, 4 – буракоў (“Дэтройт”), 7 – капусты ( “Каменная галава”), 4 – цыбулі (“Візіён”). У сяўбе агародніны прымаў удзел механізатар Аляксандр Емяльянчык на трактары МТЗ-82 з чатырохрадковай сеялкай Monosem. Ворывам займаўся Аляксандр Аўцынаў на МТЗ-3522 з плугам ППО 8-40. Цвёрдыя мінеральныя ўгнаенні ўносіў Міхаіл Ануфрык з дапамогай навяснога рассейвальніка Tornado 1300. У перадпасяўной падрыхтоўцы глебы прымаў удзел Сяргей Белавус на трактары МТЗ-3022 з культыватарам АКШ-6. Надалей у працэсе росту агародніны будуць ажыццяўляцца іх хімічная праполка і падкормка.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup