Для каго пацяжэе “жыроўка”?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама інфармуе грамадзян раёна, што ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб вызначэнні паслуг, якія прадстаўляюцца працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне, і аб умовах іх прадастаўлення” № 314 ад 24.04.2018 года грамадзяне, уключаныя ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, аплачваюць паслугі ЖКГ па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне – па 100 % тарыфе:

гарачае водазабеспячэнне – з 1 студзеня 2019 года;

газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў – з 1 мая 2021 года;

цеплазабеспячэнне – з 1 мая 2021 года.

Святлана ЛАТУШКА,
сакратар камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва