Стаць следчым – гэта прэстыжна

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Следчы камітэт уяўляе сабой адзіную самастойную ваенізаваную арганізацыю, падначаленую кіраўніку дзяржавы.

Супрацоўнікі Следчага камітэта з’яўляюцца прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, знаходзяцца пад абаронай дзяржавы, маюць гарантыі і кампенсацыі.

Кадры для следчых падраздзяленняў рыхтуюць вышэйшыя навучальныя ўстановы, сярод якіх найбольш прыярытэтная – Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў. Менавіта тут, на самым “элітным” следча-экспертным факультэце, рыхтуюць спецыялістаў па спецыялізацыі “судова-пракурорска-следчая дзейнасць”, кваліфікацыя “юрыст”, якая непасрэдна звязана са следчай работай.

Курсанты Акадэміі МУС атрымліваюць поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на перыяд навучання, бясплатную вышэйшую юрыдычную адукацыю, а па заканчэнні ім прысвойваецца спецыяльнае званне “лейтэнант юстыцыі”, гарантавана працаўладкаванне на пасады кіруючага саставу ў горадзе Гродне і Гродзенскай вобласці. Для супрацоўнікаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і членаў іх сем’яў заканадаўствам прадугледжаны сацыяльныя гарантыі. Курсанты Акадэміі МУС не падлягаюць прызыву ў армію.

Каб стаць курсантам Акадэміі, неабходна:

звярнуцца ў раённы аддзел Следчага камітэта па месцы жыхарства і прайсці субяседаванне з начальнікам (папярэдняе вывучэнне), па выніках якога будзе выдадзена даведка-рэкамендацыя (хадайніцтва) аб паступленні на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС;

падаць у аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства заяву і даведку-рэкамендацыю аб паступленні на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС для афармлення асабістай справы;

прайсці медыцынскае асведчанне і псіхафізічны агляд у ваенна-ўрачэбнай камісіі ў вызначаным парадку;

прадаставіць у аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства дакументы, вызначаныя парадкам прыёму ў Акадэмію МУС, а таксама копіі даведак сельскага выканаўчага камітэта вызначанай формы і дакументаў, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы;

у тэрмін, вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай (беларускай) мове, замежнай мове, грамадазнаўству;

асабіста прыбыць у Акадэмію МУС і мець пры сабе пашпарт для падачы арыгіналаў дакументаў аб адукацыі (атэстата ці дыплома з дадаткам), сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь ў 2021 годзе, даведак сельскага выканаўчага камітэта вызначанай формы, для абітурыентаў, якія маюць права на льготы – пацвярджальных дакументаў.

Абітурыенты, якія праходзяць па конкурсе на дзённую форму навучання, залічваюцца ў Акадэмію МУС і прымаюцца на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Перад залічэннем яны праходзяць канчатковае медыцынскае асведчанне непасрэдна ў Акадэміі МУС згодна з нарматыўнымі прававымі актамі. З імі заключаецца кантракт, які прадугледжвае абавязковае праходжанне службы ў органах унутраных спраў на працягу тэрміну навучання ў Акадэміі МУС, а таксама не менш за пяць гадоў пасля яе заканчэння ў падраздзяленнях Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі складае чатыры гады.

Акадэмія МУС знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 6. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце ўстановы: www.academy.mia.by.

Жадаючыя паступаць у Акадэмію МУС з ліку грамадзянскай моладзі ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў могуць звяртацца ў Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта па адрасе: г. Дзятлава, вул. Першамайская, 5. Тэлефон для даведак 6-46-20.

Мікалай БАРОДЗІЧ,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта