Стартаваў раённы тур спаборніцтваў “Залатая шайба” у Дзятлаве

Свежыя навіны Спорт і турызм

На хакейнай пляцоўцы стадыёна “Колас” прайшло адкрыццё першага этапа рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі “Залатая шайба”.

Сёлетняе раённае першынство – дзясятае ў гісторыі чэмпіяната. Гульні этапа адбудуцца з 18 па 20 лютага.

Сёлетнія спаборніцтвы “Залатой шайбы” праходзяць на Дзятлаўшчыне ў двух узроставых падгрупах – малодшай (дзве каманды-ўдзельніцы) і старэйшай (пяць каманд).

Лідары кожнай з падгруп прымуць удзел у другім, абласным туры спаборніцтваў, які пройдзе ў Лідзе на пачатку сакавіка.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Марыі ПАПОВАЙ