Будзе адключацца электраэнергія

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дзятлаўскі РЭС інфармуе жыхароў раёна, што ў сувязі з выкананнем планавых рамонтных работ у лістападзе 2020 года будзе адключацца электраэнергія ў наступных населеных пунктах раёна: Вензавец, Літаварцы, Яхноўшчына, Белякі, Жукоўшчына, Раклевічы, Баравікі, Міклашы, Гірычы, Барышына, Дварэц, Васявічы, Абелькавічы, Аханяны.

Дадаткова за дзень да адключэння дыспетчар электрасетак папярэджвае старшыняў сельскіх саветаў для інфармавання насельніцтва, рассылаюцца SMS-паведамленні.

Пры ўзнікненні аварыйных сітуацый у выніку стыхійных бедстваў, умоваў надвор’я або збояў у рабоце абсталявання адключэнне электраэнергіі ажыццяўляецца без папярэджання. Падача электраэнергіі ў электрычных сетках пры аператыўных пераключэннях праводзіцца без папярэджання.

Таксама Дзятлаўскі РЭС нагадвае, што пры нізкай тэмпературы паветра, моцным ветры магчыма пашкоджанне абсталявання. Таму неабходна захоўваць асцярожнасць пры абыходжанні з электрычным токам, не набліжацца да абарваных правадоў, дрэваў, якія ўпалі, галінкі якіх дакранаюцца да правадоў і іншага энергетычнага абсталявання, бліжэй чым на 8 м, не праводзіць работы паблізу ліній электраперадач.

Калі вы сталі відавочцам парушэння правілаў электрабяспекі або выявілі пашкоджанні электрычных сетак, трансфарматарных падстанцый, неадкладна паведаміце па тэлефоне 6-79-36 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС. Гэтым вы можаце выратаваць чалавечае жыццё.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup