3 верасня ў горадзе Дзятлаве прайшоў велапрабег пад лозунгам «За любімую Беларусь».
Стартавалі веласіпедысты на стадыёне “Колас”. Іх далейшы маршрут пралёг па вуліцах Перамогі, Чырвонаармейскай, Русіна, Фрунзэ, Прытыцкага, Кірава, Міцкевіча. Завершыўся ён у кропцы старту.
З сабой у дарогу дзятлаўчане ўзялі дзяржаўныя сцягі, чыроныя і зялёныя паветраныя шары, сцяжкі з сімволікай грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і тым самым выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю: за мір, стабільнасць і працвітанне.
Калону веласіпедыстаў суправаджалі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Ірына СТЫРНІК
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup