Як правільна загараць?

Важнае Грамадства

Загар ‒ гэта пацямненне скуры, якое ўзнікае ў выпадку ўтварэння меланіну, асноўная мэта якога ‒ ахова скуры ад далейшага ўздзеяння сонечных прамянёў.

Аб тым, як загараць правільна, расказала доктар-дэрматолаг Дзятлаўскай ЦРБ Вераніка Емяльянчык:

‒ Перш за ўсё, хачу нагадаць пра несумненны карысць сонечнага загару. Так, дзякуючы ўльтрафіялетавым прамяням, актыўна выпрацоўваецца дастатковая колькасць вітаміну D і сератаніну ‒ “гармону шчасця”, павялічваецца колькасць антыцелаў у арганізме, што ўзмацняе яго супраціўленне  розным інфекцыйнным і вірусным захворванням.

Тым не менш, сонечны загар можа нанесці шкоду. Празмерная колькасць ультрафіялету можа прывесці да паслаблення імунітэту, выклікаць хуткае старэнне скуры, гіперпігментацыю і дабраякасныя ўтварэнні ‒ себарэйныя бар’адаўкі, кератомы і нават меланому ‒ вельмі небяспечную форму раку.

Каб сонечныя прамяні прыносілі скуры толькі карысць, варта прытрымлівацца некалькіх простых правілаў знаходжання на сонцы:

‒ прымайце сонечныя ванны толькі раніцай да 10 гадзін і ўвечары пасля 18 гадзін. З 11 да 16 гадзін на сонца лепш не выходзіць зусім;

‒ загараць трэба паступова павялічваючы час знаходжання на сонцы на 10-20 хвілін кожны дзень;

‒ падчас загарання надзявайце капялюш і сонцаахоўныя акуляры, карыстайцеся сонцаахоўным крэмам;

‒ ляжаць трэба нагамі па накірунку да сонца, падчас загарання часцей піць чыстую ваду;

‒ нельга загараць з аголенымі грудзьмі ‒ асабліва гэта датычыцца жанчын (уздзеянне ўльтрафіялету павышае рызыку ўзнікнення мастапатыі);

‒ старайцеся не падвяргаць радзімкі доўгаму ўздзеянню сонечнага святла, а ўтварэнні асабліва вялікага памеру лепш заляпіць пластырам;

‒ сонечныя прамяні памяншаюць колькасць вітаміну С у арганізме, таму трэба часцей ужываць у ежу агародніну і садавіну.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup