Пікет на вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве

Важнае Грамадства

18 чэрвеня ў мікрараёне вуліцы Навагрудскай прайшоў пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Ініцыятарамі пікета выступілі такія грамадскія арганізацыі, як Дзятлаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” , раённыяарганізацыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын” і “Белая Русь”.

Для пікета быў выбраны зручны для дзятлаўчан час — пасля заканчэння працоўнага дня, калі дзятлаўчане вярталіся дадому з працы. Жадаючыя маглі атрымаць інфармацыю і аддаць свой голас за вылучэнне абранага кандыдата.
Сваімі ўражаннямі падзялілася грамадская актывістка “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі” Кацярына Скрабук:

Сённяшні пікет – не толькі магчымасць падпісацца за вылучэнне абранага кандыдата ў прэзідэнты тым, хто з-за занятасці або па іншых прычынах не паспеў гэта зрабіць, але і нагода яшчэ раз засяродзіць увагу дзятлаўчан на тым, што наперадзе — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і мы, як сумленныя грамадзяне сваёй краіны, не павінны заставацца ўбаку.

Таццяна КРАСКА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: