Дзень самакіравання прайшоў у Вензавецкай школе

Грамадства Свежыя навіны

У Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў Дзень самакіравання.

Святочная атмасфера і ўсмешкі панавалі ва ўстанове ўжо з самага пачатку вучэбнага дня, які пачаўся з урачыстай лінейкі. Прэзідэнт Школьнай Рэспублікі Ківуля Уладзімір ад органаў школьнага самакіравання павіншаваў усіх жанчын і дзяўчынак з Міжнародным жаночым днём і прадставіў вучням “новую адміністрацыю” і настаўнікаў-дублёраў. Завяршылася ўрачыстая лінейка музычным віншаваннем. На працягу дня навучэнцы 10-11 класаў пабывалі ў ролі сваіх настаўнікаў. “Новая адміністрацыя” працавала не пакладаючы рук. Дырэктар і яго памочнікі — завучы стараліся вырашаць усе праблемы хутка і эфектыўна. Менавіта яны захоўвалі парадак у роднай школе на ўроках і перапынках. Дзень самакіравання запомніўся настаўнікам і вучням як адзін з самых яркіх, святочных і ў той жа час самых адказных дзён школьнага жыцця.

Аксана РОЎБА,
педагог-арганізатар Вензавецкага дзіцячага садасярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup