Асцярожна: інфекцыі!

Важнае Здарэнні і бяспека

Інфекцыі, што перадаюцца палавым шляхам ‒ гэта інфекцыйныя захворванні, якія аб’ядноўвае спосаб перадачы ад чалавека да чалавека праз неабаронены палавы акт.

Гэты тып захворванняў вельмі распаўсюджаны па ўсім свеце, а таму важна ведаць, што рабіць, каб іх пазбегнуць. Пра меры прафілактыкі расказалі доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ Мікалай Дзядовіч і валеолаг Наталля Юрэня.

Прафілактычныя мерапрыемствы ‒ гэта меры для папярэджання развіцця той ці іншай паталогіі. Прафілактыка можа быць рознай і ўключаць у сябе як механічныя сродкі, так і індывідуальныя прафілактычныя меры.

Каб засцерагчы сябе ад інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, неабходна, перш за ўсё, прытрымлівацца правілаў асабістай інтымнай гігіены, карыстацца сродкамі індывідуальнай абароны (прэзерватывамі) і пазбягаць выпадковых сэксуальных кантактаў. Акрамя таго, трэба рэгулярна наведваць доктара ‒ многія паталогіі праяўляюць сімптомы толькі ў перыяд ускладненняў. Карысным будзе зрабіць прышчэпку ад гепатыту В і віруса папіломы чалавека. Рэкамендуем купляць сродкі механічнай кантрацэпцыі (прэзерватывы) толькі ў спецыялізаваных месцах ‒ аптэках. Так можна быць упэўненым у іх якасці і бяспецы.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup