Сачыце за спраўнасцю электрапрыбораў

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Адной з найважнейшых умоваў забеспячэння электрабяспекі ў асабістай гаспадарцы грамадзян з’яўляецца спраўнасць стану ізаляцыі бытавых электрасетак і электрапрыёмнікаў.

Аднак большасць усіх няшчасных выпадкаў адбываецца ў выніку дакранання менавіта да токавядучых частак, якія знаходзяцца пад напружаннем.

Так, няшчасны выпадак адбыўся ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Малады мужчына мыўся ў лазні, а затым рашыў акунуцца ў штучнай сажалцы. У ёй знаходзілася помпа тыпу “Ручаёк”, падключаная да электрасеткі праз штэпсельнае злучэнне пераноснага падаўжальніка, якое мела механічныя пашкоджанні разеткі. Мужчына паспрабаваў адключыць помпу ад электрасеткі, узяўся рукой за пашкоджаны корпус разеткі падаўжальніка і трапіў пад дзеянне электрычнага току, што стала прычынай смерці.

Варта памятаць, што для электраўстановак, якія выкарыстоўваюцца па-за памяшканнямі і ў памяшканнях з павышанай небяспекай паражэння людзей электрычным токам, неабходна абавязкова прымяняць устройства ахоўнага адключэння.

Разеткі, вілкі, выключальнікі, свяцільні і іншае электраабсталяванне, прызначанае для выкарыстання ў закрытых памяшканнях, прымяняць па-за памяшканнямі забараняецца. Выкарастанне пашкоджаных або няспраўных электрапрыбораў, электраабсталявання і электраправодкі таксама забаронена.

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,
інспектар Дзятлаўскай энергагазінспекцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup