У Жукоўшчынскай школе прайшла інфармацыйная гадзіна ў рамках праекта «ШАГ»

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе для вучняў 8, 9 класаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» па тэме «Ганаруся сваімі славутымі землякамі» у форме круглага стала.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел запрошаныя госці, былыя выпускнікі школы: старшыня Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Валерый Верамейчык, ветэран педагагічнай працы, былы завуч па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі Святлана Стецкая. Удзельнікі інфармацыйнай гадзіны азнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў: “Героі Беларусі”, “Прэмія “За духоўнае адраджэнне”, “Дзень беларускай навукі”, прынялі ўдзел у дыялогу «Героямі не нараджаюцца, імі становяцца», абмеркавалі матэрыялы прагледжанай прэзентацыі пра герояў Беларусі, даведаліся, за якія дасягненні прысуджаюцца прэміі «За духоўнае адраджэнне» і пазнаёміліся з лаўрэатамі прэміі 2019 года.

Госці завастрылі ўвагу на тым, што ў сучасным свеце ключавая роля адводзіцца навуцы ў пабудове эканомікі ведаў, падкрэслілі значэнне ісціны слоў Гётэ “Немагчыма заўсёды быць героем, але заўсёды можна заставацца чалавекам”. Навучэнцы пры падвядзенні вынікаў выказалі меркаванне аб тым, што тэма круглага стала з’яўляецца актуальнай для іх пры выбары далейшага жыццёвага і прафесійнага шляху.

Марына АНТАНОВІЧ, класны кіраўнік 8 класа,
Людміла ШАРКУТ, класны кіраўнік 9 класа

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup