Падарункі ад Савета ветэранаў

Важнае Грамадства Свежыя навіны

На працягу жніўня на Дзятлаўшчыне праходзіць дабрачынная акцыя “Збяром дзяцей у школу”.

Да ўдзелу ў акцыі далучыўся раённы Савет ветэранаў. Яго ўдзельнікі наведалі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

Сакратар савета ветэранаў Ядзвіга Гушча ўручыла дзецям неабходныя канцылярскія прадметы, школьнае адзенне, пажадала ім добра вучыцца і не баяцца цяжкасцяў.

Вольга ЮШКЕВІЧ