Каго недачакаліся наймальнікі?

Важнае Грамадства Свежыя навіны

7 лютага на Дзятлаўшчыне прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва раёна, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Сустрэча ладзілася ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына. Варта зазначыць, што выязное пасяджэнне камісіі праходзіць тут не першы раз, некаторым запрошаным непрацуючым жыхарам спецыялісты раней ужо давалі канкрэтныя парады, рабілі прапановы наконт працаўладкавання. Што змянілася ў жыцці гэтых людзей? Як зазначыў старшыня Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Вадзім Бялятка, шанс даецца кожнаму, але не кожны яго выкарыстоўвае.

Усіх, хто на гэты раз прыйшоў на пасяджэнне камісіі, спецыялісты адказных службаў таксама выслухалі індывідуальна, пастараліся дэталёва разабрацца ў сітуацыях.

Ірына СТЫРНІК



Теги: