Калядныя віншаванні ад ансамбля “Гуляй, бульбаш!”

Галоўнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

7 студзеня ў Дзятлава завітаў народны ансамбль “Гуляй, бульбаш!”.

Гэты сталічны калектыў славіцца не толькі песнямі і танцамі, але і ўменнем наладзіць работу з гледачамі.

Вось і нашы землякі не пашкадавалі, што ўзялі білеты на выступленне ансамбля, тым больш, што адзін з іх аказаўся шчаслівы. Справа ў тым, што артысты дапамаглі разыграць святочную латарэю. Электрачайнік ад Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці дастаўся гледачу, які коратка прадставіўся Аляксандрам. Праўда, за прыз яму давялося разам з ансамблем “Гуляй, бульбаш” станцаваць полечку ў касцюме бульбаша. Варта сказаць, што ў нашага земляка гэта выдатна атрымалася, як і ў сям’і Белавус, якую артысты таксама заклікалі на сцэну.

Увогуле было шмат песень, вяселля, смеху, шчырых апладысментаў. Сустрэча выдалася па-сяброўску цёплай і запомніцца дзятлаўчанам надоўга.

Ірына СТЫРНІК