Куды звяртацца, калі трапілі ў базу незанятых беспадстаўна?

Свежыя навіны Улада

Адказвае старшыня камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва раёна Аляксандр Бараноўскі:

– Пры атрыманні інфармацыі аб уключэнні грамадзяніна ў базу даных працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы, грамадзянін мае права звярнуцца ў камісію па садзейнічанні занятасці насельніцтва Дзятлаўскага раёна для змены свайго статусу і вызвалення ад аплаты паслугаў з поўнай кампенсацыяй эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

Для змены статусу не занятага ў эканоміцы на статус занятага ў эканоміцы неабходна падаць у камісію (пакінуць у сакратара або накіраваць поштай па адрасе: 231471, г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, кабінет № 8) ці на электронную пошту (dyt-05@dyatlovo.gov.by) дакументы, якія пацвярджаюць занятасць грамадзяніна (з іх пералікам можна азнаёміцца на сайце райвыканкама ў рубрыцы “Дэкрэт аб занятасці”).

Ірына СТЫРНІК



Теги: