30 жніўня ў Лідзе адбылося пашыранае пасяджэнне “круглага стала” па тэме: “Роля і месца палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі ў фарміраванні грамадства і правядзенні электаральных кампаній”. На “круглы стол” былі запрошаны рэдактары ўсіх сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай вобласці, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў. Таксама ўдзел у пасяджэнні прынялі Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, іншыя афіцыйныя асобы.
Асаблівую ўвагу прысутныя звярнулі на выкананне выбарчага заканадаўства як з боку СМІ, так і з боку кандыдатаў у дэпутаты ў час перадвыбарнай кампаніі.
Тэкст і фота І. Камаровай