У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у Год гістарычнай памяці, у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё краязнаўчай выставы, прысвечанай гісторыі Дзятлаўшчыны, з сімвалічнай назвай “Зямля бацькоў – зямля святая”.
Мерапрыемства сабрала землякоў, адданых роднай старонцы, нераўнадушных да яе мінулага і будучыні – наведвальнікаў аддзяленняў “Праменьчык” і дзённага знаходжання для пажылых людзей, клуба “Пазнай-ка”, спецыялістаў цэнтра, работнікаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, артыстаў народнага хору ветэранаў “Ветэраны ў страі”, дзятлаўчан.
Цікавую прэзентацыю з лірычнай ноткай і экскурсам у мінулае падрыхтаваў краязнаўца Міхаіл Лук’янчык, ён жа з Аленай Якаўчык і Аленай Калюцік выступіў у ролі вядучых.
Каб удзельнікі сустрэчы акунуліся ў атмасферу мінуўшчыны, адчулі сябе часцінкай адзінага цэлага – беларускага народа, для іх падрыхтавалі інтэрактыўныя заданні. У выкананні артыстак народнага хора “Ветэраны ў страі” прагучала песня “Купалінка”, лірычнае гучанне святу надалі таксама верш паэта-земляка Віктара Шымука “Рака Дзятлаўка” і легенда пра дзяржаўныя сімвалы, нотку патрыятызму – сумеснае выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Звярнуліся і да трагічных старонак ваеннай гісторыі Дзятлаўшчыны. Узгадалі пасляваеннае жыццё і новае будаўніцтва, у час якога шчырая праца і творчасць на карысць краіны “нарадзілі” новых герояў, імёны якіх занесены ў Кнігу славы Дзятлаўскага раёна, з якой можна было азнаёміцца на выставе.
Для аматараў падарожжаў па родным краі ў рамках адкрыцця выставы адбылася відэапрэзентацыя аднайменнага турыстычнага маршрута “Зямля бацькоў – зямля святая”.
Сваімі ўражаннямі ад падрыхтоўкі сустрэчы падзялілася адна з вядучых урачыстасці, загадчыца аддзялення “Праменьчык” Алена Калюцік:
– Наш цэнтр працуе з людзьмі розных узростаў і катэгорый. Сёння, акрамя асноўнай работы па сацыяльнай падтрымцы, важна абуджаць у іх цікавасць да гістарычнага мінулага Беларусі, умацоўваць пачуццё гонару за ваенныя і працоўныя подзвігі землякоў, прывіваць уласную адказнасць за будучыню і лёс Айчыны. Вельмі дарэчы ў гэтым сэнсе конкурс на лепшую выставу да Года гістарычнай памяці сярод тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Прынёмання, прапанаваны камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама. Мы ахвотна да яго далучыліся і арганізавалі нашу выставу “Зямля бацькоў – зямля святая”, якая ўключае 3 тэматычныя блокі: “Нам дасталася спадчына”, “Ніколі не забудзем”, “Наш гонар – наша слава”. Экспанаты для яе дапамаглі сабраць наведвальнікі аддзяленняў і нашы спецыялісты. Выстава будзе працаваць на працягу года, таму наведаць яе змогуць усе жадаючыя. Спадзяёмся, што нашы старанні ацэніць і конкурсная камісія.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…