Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23. 09. 2011 года  №431 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленні адносінаў у галіне адабрання, прадастаўлення і выкарыстання зямельных участкаў” устаноўлена, што грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы ў двухмесячны тэрмiн з дня зацвярджэння акта прыёмкі ў эксплуатацыю аб’екта будаўніцтва або падпісання акта аб кансервацыі абавязаны звярнуцца ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі па дзяржаўную рэгістрацыю ў дачыненні да ўзведзенага капітальнага збудавання (будынак, збудаванне), ізаляванага памяшкання або незавершанага закансерваванага капiтальнага будынка.
Праведзеныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказалі, што часта суб’ектамі гаспадарання ўказанае патрабаванне не выконваецца.
Невыкананне абавязка па звароце па дзяржаўную рэгістрацыю ў дачыненні да ўзведзенага будынка ва ўстаноўлены заканадаўчымі актамі тэрмін караецца ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 23.77 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях штрафам: юрыдычная асоба — ад пяцiдзесяцi да ста базавых велічыняў, службовая асоба — ад пяці да дзесяці базавых велічыняў.
За такія парушэнні Камітэтам вобласці за 5 месяцаў 2016 года да адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнуты 7 арганізацый на агульную суму 73,5 млн. рублёў і 7 фізічных асобаў на агульную суму 7,4 млн. рублёў.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае суб’ектам гаспадарання аб неабходнасці звароту ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі па дзяржаўную рэгістрацыю ў дачыненні да ўзведзенага капiтальнага будынка (будынка, збудавання), ізаляванага памяшкання або незавершанага закансерваванага капiтальнага будынка ў двухмесячны тэрмiн з дня зацвярджэння акта прыёмкі ў эксплуатацыю аб’екта будаўніцтва або падпісання акта аб кансервацыі.
А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”
Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации