Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці органаў Камітэта дзяржаўнага контролю з’яўляецца работа са зваротамі грамадзян і кантроль за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі.

У Камітэт дзяржкантролю за 2018 год паступілі 924 звароты грамадзян.

Адной з падставаў для звароту грамадзян па пытаннях ЖКГ з’яўляецца неналежны кантроль якасці правядзення рамонтных работ. Захавалі сваю актуальнасць пытанні ўтрымання і рамонту жылфонду. Аналіз паказаў, што не ўсе запланаваныя работы выконваюцца своечасова, у поўным аб’ёме і належнай якасці.

Пытанні аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі знайшлі сваё адлюстраванне ў 51 звароце.

Зменшылася колькасць зваротаў па пытаннях дзейнасці прадпрыемстваў (арганізацый). Большасць з іх тычылася работы прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.

Грамадзяне звярталіся ў Камітэт як з нараканнямі на якасць гандлёвага абслугоўвання: рэалізацыю няякасных тавараў, без наяўнасці цэннікаў, невыкананне асартыментнага пераліку, так і па пытанні закрыцця магазінаў у сельскіх населеных пунктах у сувязі з нерэнтабельнасцю і адсутнасцю кадраў.

Не пакінулі грамадзяне без увагі і пытанні працоўнага заканадаўства – 85 зваротаў, па жыллёвай тэматыцы – 58. Актуальнай для грамадзян засталася праблема невыканання арганізацыямі вобласці абавязацельстваў па ліквідацыі дэфектаў, дапушчаных пры будаўніцтве жылля, у гарантыйны і паслягарантыйны перыяд.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации