Па выніках верасня золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся на $54,2 млн. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Паводле папярэдніх даных, на 1 кастрычніка 2015 года ЗВР склалі $4 млрд 628,6 млн.
У нацыянальным вызначэнні аб’ём золатавалютных рэзерваў вырас на $17,7 млн і на 1 кастрычніка склаў $5 млрд 42 млн.
«Падтрыманню золатавалютных рэзерваў садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам Беларусі аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафтапрадукты, а таксама купля рэгулятарам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы», — растлумачылі ў Нацбанку.
Адмоўны ўплыў на аб’ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказалі пагашэнне ўрадам і Нацбанкам краіны знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб’ёме, а таксама змяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…