Па выніках верасня золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся на $54,2 млн. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле папярэдніх даных, на 1 кастрычніка 2015 года ЗВР склалі $4 млрд 628,6 млн.

У нацыянальным вызначэнні аб’ём золатавалютных рэзерваў вырас на $17,7 млн і на 1 кастрычніка склаў $5 млрд 42 млн.

“Падтрыманню золатавалютных рэзерваў садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам Беларусі аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафтапрадукты, а таксама купля рэгулятарам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы”, – растлумачылі ў Нацбанку.

Адмоўны ўплыў на аб’ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказалі пагашэнне ўрадам і Нацбанкам краіны знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб’ёме, а таксама змяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Logo BelTA

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации