37 гадоў мінула з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.
Колькі б не прайшло часу, гэты дзень будзе толькі аб’ядноўваць жывучых адным успамінам, адной пячаткай, адной надзеяй.
26 красавіка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў гадзіну памяці “Звон памінальны над краем” разам з супрацоўнікамі арганізацый і ўстановаў горада Дзятлава. Падчас памятнай гадзіны ўдзельнікі пазнаёміліся з падзеямі страшнай трагедыі, адбыўся прагляд відэа рэдкіх кадраў аварыі, гучалі вершы і песні. На мерапрыемства былі запрошаны ліквідатары аварыі на ЧАЭС Віктар Яраш і Людміла Глубокая. Віктар Мікалаевіч і Людміла Браніславаўна падзяліліся сваімі ўспамінамі. Віктар Яраш – член Беларускага рэспубліканскага аб’яднання ліквідатараў і інвалідаў чарнобыльскай катастрофы “Ветэраны Чарнобыля”. Яго асабістая гісторыя была апублікавана ў зборніку “Чарнобыльскі боль”, з якім ён пазнаёміў прысутных. Пачуцці і набалелае выліліся ў верш “Чернобыльский крест”, які Віктар Мікалаевіч зачытаў слухачам. З сабой на мерапрыемства ён прынёс выяву іконы “Чарнобыльскі Спас” іканапісца Уладзіслава Гарэцкага, расказаў гісторыю яе з’яўлення.
Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых і тых, хто аддаў сваё жыццё, выратоўваючы чалавецтва ад катастрофы. Да прагляду была прапанавана тэматычная выстава “Чернобыль – это трагедия, подвиг, предупреждение”.
Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…