20-22 верасня 2019 года на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці будзе праводзіцца раённы конкурс сярод арганізацый і ўстаноў Дзятлаўскага раёна “Зорныя старты”, прымеркаваны да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Яго мэтай з’яўляецца фарміраванне пазітыўнага іміджу арганізацый і ўстаноў Дзятлаўскага раёна, накіраванага на годную сустрэчу 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Для ўдзелу ў раённым конкурсе “Зорныя старты” арганізацыямі і ўстановамі Дзятлаўскага раёна ў аргкамітэт падаюцца заяўкі ў тэрмін да 10 верасня 2019 года.

Конкурс будзе праводзіцца ў два этапы:

1 этап (адборачны) – 20 верасня (арганізацыі сацыяльнай і будаўнічай галін), 21 верасня (сельскагаспадарчай і прамысловай галін). Адбудзецца праслухоўванне і адбор лепшых творчых калектываў і выканаўцаў;

2 этап – 22 верасня – гала-канцэрт пераможцаў. Адбудзецца фінальны канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў адборачнага тура.

Намінацыі раённага конкурсу “Зорныя старты”:

“Візітная картка” – арганізацыі ў творчай форме прадстаўляюць сваю арганізацыю, установу;

“Не так важна мець талент, як яго выявіць!” – раскрыццё талентаў работнікаў арганізацыі (установы) у розных творчых напрамках  (“Вакальная творчасць”, “Мастацкае чытанне”, “Інструментальная музыка”, “Фотаработы”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Харэаграфія”);

па напрамках “Фотаработы” і “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” павінны быць аформленыя міні-выставы ў фае Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Для пераможцаў, прызёраў па выніках удзелу ва ўсіх намінацыях устанаўліваюцца грашовыя прэміі ў наступных памерах:

гран-пры – 6 базавых велічынь;

за першае месца – 5 базавых велічынь;

за другое месца – 4 базавыя велічыні;

за трэцяе месца – 3 базавыя велічыні.

Для пераможцаў, прызёраў па выніках удзелу ў асобных намінацыях устанаўліваюцца грашовыя прэміі і іншыя ўзнагароды на суму:

за першае месца – 3 базавыя велічыні;

за другое месца – 2 базавыя велічыні;

за трэцяе месца – 1 базавая велічыня.

Журы пакідае за сабой права прысуджаць спецыяльныя дыпломы і прызавыя месцы ў асобных намінацыях.

Аргкамітэт

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации