Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 кастрычніка, паводле папярэдніх даных, склалі $7,266 млрд у эквіваленце. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За верасень 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $273,1 млн (на 3,9 працэнта) пасля росту ў жніўні на $328,8 млн (на 4,9 працэнта). За студзень-верасень 2017 года прырост рэзерваў склаў $2 339,5 млн (47,5 працэнта).
Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у верасні садзейнічала паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку за кошт сродкаў дзяржаўнага фінансавага крэдыту ўрада Расійскай Федэрацыі і спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Станоўчы ўплыў на рост рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата і паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.
Урадам і Нацыянальным банкам у верасні выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $450 млн.
У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на $751 млн (на 18 працэнтаў) — да $4 927,2 млн (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш як на $500 млн.
Як паведамлялася, Нацыянальны банк плануе да 2020 года нарасціць золатавалютныя рэзервы да $8-8,5 млрд.
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…