На Дзятлаўшчыне набірае абароты жніво-2024. Аднымі з першых да ўборкі азімай пшаніцы прыступілі экіпажы СГФ “АграМілк”.

– Пераменлівыя ўмовы надвор’я зрабілі свае карэктывы як у графік уборкі, так і ўраджайнасць культур, – расказаў галоўны аграном філіяла Андрэй Лежань. – Уборачную кампанію мы пачалі 26 чэрвеня з азімага ячменю, пасеянага на плошчы 304 гектары, на сёння ён зжаты цалкам з ураджайнасцю 31,2 цэнтнера з гектара. Учора прыступілі да азімага рапсу: належыць убраць 600 гектараў, і паралельна пачалі жаць азімую пшаніцу – найперш участкі, пашкоджаныя засухай. Пакуль працуем на невялікім участку 20 гектараў. Першачарговая задача – выканаць дзяржаўны заказ.

Хлебаробы філіяла выйшлі ў поле ўдарным фронтам: працуюць адразу пяць камбайнаў, на адвозцы чатыры грузавыя машыны, на ўскрайку поля “страхуе” пажарная тэхніка гаспадаркі, за рулём – вопытны вадзіцель Вячаслаў Глубокі. Навучанне кіраванню пажарнай тэхнікай прайшоў на месцы ў спецыялістаў Дзятлаўскага РАНС.

– На пажарнай машыне я першы год, хоць вадзіцелем у сельскай гаспадарцы працую ўжо 35 гадоў, – расказвае ён. Пакуль камбайны ў полі – уважліва сачу, гатовы ў любы момант дзейнічаць. Але жадаю сабе і калегам, каб гэта не спатрэбілася.

Цікава, што ў адным месцы працуе як адзін з самых новых камбайнаў філіяла, так і сапраўдны “мамант” уборачнай – “Мега-208”, у якога гэта 23-е жніво. Практычна столькі ж на ім працуе камбайнерам Яўген Ярмаш, сёлета з ім у экіпажы памочнік Уладзімір Малаед.

– Работу толькі пачалі, настрой баявы, пазітыўны, – дзеліцца Яўген Уладзіміравіч. – Першыя палеткі не самыя лепшыя, іх няшмат. Скончым з імі – уварвёмся ў жніво па поўнай.  Поле роўнае, тэхніка ідзе добра, у кабіне кандыцыянер – тэмпература аптымальная. Можна працаваць і працаваць!

Усяго чацвёрты сезон на новенькім збожжаўборачным камбайне “Гомсельмаш GS-1218 A1”  працуюць камбайнер Міхаіл Кармільчык і памочнік Дзмітрый Кароль.

– Тэхніка надзейная, за тры сезоны не падвяла, – расказвае Міхаіл Міхайлавіч. – У параўнанні з папярэднікам у камбайне больш змяшчальны бункер на 7 тон, так што можна радзей выгружацца. Работы хапае, настрой актыўны. Кожны год жалі не менш як тысячу тон, думаем, і гэта кампанія не стане выключэннем. Лепшае – наперадзе.

Чацвёрты год на заслужаным адпачынку, але нязменна ў ліку перадавікоў жніва – Іван Марцукевіч. З работай вадзіцеля, якой прысвяціў не адзін дзясятак гадоў, не даюць расстацца паважлівыя адносіны начальства да калектыву і фінансавы аспект. Мужчына заўважае, што за сезон актыўнай працы на жніве можна добра зарабіць.

– Дома сумна сядзець! Здароўя хапае, каб працаваць, – кажа Іван Адольфавіч. – У рэкардсмены не імкнуся, працую па меры сваіх сіл і тэхнікі. Майму МАЗу ўжо гадоў 16, спішуць яго – пайду і я адпачываць. У выніковыя сезоны перавожу да 1500 тон зерня, сёлета пастараюся не пагоршыць вынік.

Калі пратрымаецца спякотнае надвор’е, аграрыі Дзятлаўшчыны ў хуткім часе парадуюць землякоў тысячнымі намалотамі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

16 минут ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

2 часа ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

3 часа ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

24 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

24 часа ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago