Сёлета Лідзія Ільінічна і Мікалай Віктаравіч Пуйта адзначылі залатое вяселле.

У Дзятлаўскім ЗАГСе прайшла ўрачыстая рэгістрацыя паўвекавога сямейнага юбілею. Зноў маладажоны не з меншым хваляваннем ужо другі раз паставілі свае подпісы ў кнізе рэгістрацыі.

У гэты дзень былі кветкі і падарункі ад калег, словы віншаванняў і танец маладых, а эмоцый было дакладна не менш, чым паўстагоддзя таму.

– Шчыра скажу, сёння я хваляваўся больш, – падзяліўся ўражаннямі Мікалай Віктаравіч. – Тады ўсё было лёгка і проста, мы былі маладыя, глядзелі ў будучыню з надзеяй і пазітывам. Я ўдзячны лёсу за жыццё з маёй дарагой жонкай, якая таксама не можа стрымаць слёз радасці.

У такія дні са светлай настальгіяй узгадваецца, як усё пачыналася. Будучыя маладажоны абодва вучыліся ў школе № 1 горада Дзятлава. Ужо ў класе восьмым Лідзія стала заглядвацца на статнага, прыгожага выпускніка, які крануў яе сэрца. Але Мікалай не заўважаў дзяўчат, маўляў, не тыя інтарэсы былі. І толькі праз некаторы час, адслужыўшы год у войску і вярнуўшыся дадому ў водпуск, сустрэў яе на танцах – і закахаўся на ўсё жыццё.

Маладыя людзі пісалі адзін аднаму лісты, сябравалі і ў хуткім часе згулялі вяселле.

– Нас было тры сяброўкі, і ўсе ў адзін год выйшлі замуж, – расказвае Лідзія Ільінічна. – Не задумваліся тады моцна пра будучыню, гарэлі сваім каханнем, усюды разам, за руку, не ўяўлялі сябе паасобку.

Ёй было 19 гадоў, яму 21, але гэта не перашкодзіла стварыць трывалую сям’ю, якая вытрымала праверку часам. Крок за крокам маладажоны ішлі сваім шляхам разам, вучыліся паважаць адзін аднаго і блізкіх людзей. Праз год нарадзіўся сын – іх любоў, гонар і надзея.

– Шэсць гадоў мы пражылі ў бацькоў мужа, і яны вельмі дапамагалі нам, у тым ліку з выхаваннем сына. За гэта я буду ўдзячна ім усё сваё жыццё. Нават калі пераехалі ў сваё жыллё, падтрымлівалі з імі самыя цёплыя стасункі.

Калі дрэва сямейнага жыцця мае свой трывалы ствол, на ім лёгка вырастаюць галіны ў выглядзе самых смелых планаў і задумак. Так і нашы сённяшнія маладажоны дасягнулі значных прафесійных вышыняў, падтрымліваючы адзін аднаго. Абодва атрымалі вышэйшую адукацыю і працавалі ўсё жыццё ў прафесіі, якая была па душы. Мікалай Віктаравіч Пуйта быў спачатку трэнерам у спартыўнай школе райцэнтра, а затым – метадыстам у аддзеле адукацыі, Лідзія Ільінічна пачынала свой працоўны шлях у санітарнай службе раёна, а пасля на працягу многіх гадоў узначальвала лабараторыю ў райбальніцы.

Цяпер муж і жонка знаходзяцца на заслужаным адпачынку, па-ранейшаму разам ва ўсіх справах і клопатах. Разам займаюцца агародам на дачы, вядуць здаровы лад жыцця.

Захоўваючы сямейныя традыцыі, яны падтрымліваюць цесныя ўзаемаадносіны з сям’ёй сына, які стаў ваенным і цяпер жыве ў Расіі, радуюцца поспехам унучкі, якая сёлета закончыла сярэднюю школу. Лідзія Ільінічна і Мікалай Віктаравіч гасцявалі ў сваіх блізкіх, прысутнічалі на ўрачыстай лінейцы ў канцы навучальнага года.

– Унучка закончыла гімназію ў горадзе Фразіна, так званым “навукаградзе”, і за ўсю гісторыю навучальнай установы набрала максімальную колькасць балаў за адзіны дзяржаўны экзамен. Разумніца наша, вось што значыць сям’я Пуйта! – з гонарам расказвае шчаслівы дзядуля.

Зноў ступіўшы на вясельны ручнік, маладажоны Пуйта яшчэ раз упэўніліся: усё было правільна, і сёння ёсць дзеля чаго жыць і радавацца жыццю. А праз дзясятак гадоў можна прычакаць брыльянтавае вяселле, ужо большым сямейным саставам.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Школьник из Беларуси завоевал золото на международной астрономической олимпиаде

Выпускник лицея №1 им. академика Ю.М.Островского Гродно Ян Терехов завоевал золотую медаль на 19-й Международной…

16 минут ago

Как заказать дрова онлайн?

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

24 минуты ago

Более 9,5 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолочено в Беларуси

В сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах Беларуси намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы 9…

3 часа ago

ПРО:Безопасность. Чтобы дома было тепло и безопасно

Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. С начала года на Дятловщине…

6 часов ago

Дапамажыце знайсці чалавека

У канцы 2024 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю з вёскі Яцвезь Дзятлаўскага раёна…

6 часов ago

Стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН»

В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…

7 часов ago