У аддзеле ўнутраных спраў было праведзена групавое выхаваўчае мерапрыемства па аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні асобам, не занятым у эканоміцы, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, у аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі. На яго прыйшлі 32 чалавекі.

На сустрэчу запрасілі прадстаўнікоў з упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, якім можна было задаць пытанні наконт працаўладкавання, удакладніць, якія ёсць вакансіі ў раёне. Хочацца спадзявацца, што ўсё ж большасць з гэтых грамадзян, якія не працуюць, нарэшце ўсвядомяць, што ўсім неабходна ўдзельнічаць у эканоміцы краіны, а не толькі карыстацца яе выгодамі за кошт іншых.


Пасля пасяджэння для 14 непрацуючых была арганізавана грамадска-карысная праца – яны наводзілі парадак каля помніка воінам-афганцам у райцэнтры.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga