З 12 па 16 студзеня на Гродзеншчыне праходзіў трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па 18 прадметах, удзел у якім усяго прынялі 987 навучэнцаў Прынёмання.

Школьнікі Дзятлаўшчыны таксама парадавалі вынікамі, заваяваўшы восем дыпломаў і тры граматы.

Дыпломам першай ступені па хіміі адзначаны Раман Крупіца з Казлоўшчынскай сярэдняй школы (настаўніца Таццяна Рак).

Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны двое нашых землякоў: гімназіст Ягор Барук (настаўніца Святлана Кетка) – па інфарматыцы і навучэнец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Уладзіслаў Юрэня (настаўніца Алена Саўчыц) – па геаграфіі. Яшчэ ў пяці навучэнцаў нашага раёна дыпломы трэцяй ступені. Па матэматыцы такія ўзнагароды атрымалі навучэнцы Ніны Жых з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Дзяніс Гуговіч і Яўген Радзіеўскі, па гэтым жа прадмеце адзначана Паліна Іода з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, якую падрыхтаваў Дзмітрый Палуносік. Дыплом па інфарматыцы атрымала навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Лізавета Маліка (настаўнік Валерый Нагорны). Дыпломам па хіміі адзначаны навучэнец гімназіі № 1 горада Дзятлава Гардзей Самахвал (настаўнік Мікалай Губко).

Граматамі па рускай мове ўзнагароджаны навучэнка сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Вікторыя Шупа (настаўніца Ірына Орсік) і гімназістка Дар’я Бурдун (настаўніца Таццяна Ясюлевіч). Грамату па фізічнай культуры заваявала Ганна Радомская з гімназіі № 1 горада Дзятлава, якую падрыхтаваў Аляксандр Белавус.    

Каманды пераможцаў трэцяга этапу па кожным прадмеце прымуць удзел у рэспубліканскім туры, які пройдзе з 23 па 27 сакавіка ў Мінску, а таксама ў абласных і раённых цэнтрах. Так, Гродна прыме ўдзельнікаў алімпіяды па інфарматыцы, а Ліда – па грамадазнаўстве.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации