Гісторыя прыгожага краю, які мы называем сваёй малой радзімай, стваралася на працягу некалькіх стагоддзяў, і цяпер мы ствараем яе літаральна ў гэтую хвіліну. Лепшыя прадстаўнікі кожнага пакалення зямлі, што тут нараджаліся і жылі, пакідалі свой значны і добры след, таму яна такая прыгожая – наша малая радзіма! Чыесьці імёны, на жаль, незваротна згублены ў мінулым. А вось у наш век інфарматызацыі і прагрэсіўных тэхналогій не цяжка зберагчы для нашчадкаў тое, што яшчэ магчыма, што ім будзе патрэбна для нармальнага існавання і як надзейны падмурак у гістарычнай памяці. Дарэчы, думаецца, яны таксама ацэняць прыгажосць роднай прыроды і населеных пунктаў, будуць памятаць тыя імёны, якія мы для іх захаваем, калі самі іх не страцім.

А цяпер пазнаёмімся з вучонымі нашай мясцовасці, якія працягваюць сваю навуковую працу, пакідаюць значны след для нашчадкаў, выдаюць кнігі па навуцы – гэта  Эдуард Іосіфавіч Груда і Аляксандр Іванавіч Лакотка.

Эдуард Іосіфавіч Груда нарадзіўся 29 лістапада 1936 года ў вёсцы Данілавічы ў сялянскай сям’і. У 1954 годзе скончыў Наваельнянскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне матэматыкі фізіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у лабараторыі дыферэнцыяльных ураўненняў Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР. Прайшоў творчы шлях ад малодшага да галоўнага навуковага супрацоўніка інстытута.

У 1964 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1966 годзе яму прысвоена вучонае званне старшага навуковага супрацоўніка. У 1973 годзе Эдуард Іосіфівіч абараніў доктарскую дысертацыю. Ён апублікаваў больш за 120 навуковых работ, падрыхтаваў 7 кандыдатаў фізіка-матэматычных навук. У 1991 годзе яму прысвоена вучонае званне прафесара.

Аляксандр Іванавіч Лакотка нарадзіўся 25 студзеня 1955 года ў вёсцы Кузьмічы Дзятлаўскага раёна ў сям’і настаўнікаў. З 1972 па 1977 гады вучыўся на архітэктурным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута.

Ён працаваў у галіне тэорыі і гісторыі архітэктуры, аховы і рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны, развіцця турызму. Даследаваў агульныя і рэгіянальныя асаблівасці беларускага народнага дойлідства, раскрыў нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Ён выявіў вялікую колькасць помнікаў народнага дойлідства, што паслужыла асновай для стварэння музея народнай архітэктуры пад адкрытым небам.

Аляксандр Іванавіч – аўтар праектаў рэстаўрацыі шэрагу аб’ектаў гісторыка-архітэктурнай спадчыны, старшыня савета па абароне доктарскіх дысертацый па мастацтвазнаўчых спецыяльнасцях, член Саюза архітэктараў Беларусі, член Еўрапейскага Савета па культуры, віцэ-прэзідэнт секцыі па архітэктуры і дызайне Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці пры ЮНЕСКА. Ён з’яўляецца лаўрэатам прэміі НАН Беларусі за манаграфію “Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры”, прэміі “За духоўнае адраджэнне” за ўдзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання “Беларусы”, прэміі НАН Беларусі за канцэпцыю стварэння зон турысцка-рэкрэацыйнага тыпу. Аўтар больш чым 250 навуковых работ, у тым ліку 24 кніг і манаграфій.

Скарбонка творчасці нашых землякоў невычэрпная… Таму і мы павінны памятаць, ведаць і шанаваць іх.

Ж. КУР’ЯН,
бібліятэкар Данілавіцкай сельскай бібліятэкі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации