Змяненні ў ПДР: вывучаем і запамінаем

Новы варыянт Правілаў дарожнага руху ўступіў у сілу з 1 верасня.

Раней самакат, цяпер мапед

Тэхнічныя характарыстыкі ў электрасамакатаў, гіраскутараў і іншых апаратаў з электрацягай могуць быць рознымі. З 1 верасня важныя два параметры: якая вага ў апарата і якую максімальную хуткасць ён можа развіваць. Сродкам персанальнай мабільнасці (СПМ) будзе лічыцца толькі той апарат на электрацязе, які развівае хуткасць да 25 км/гадз. Калі хуткасць большая, то можна катацца на аддаленых грунтоўках або зарэгістраваць яго як механічны транспартны сродак. Маючы правы адпаведнай катэгорыі (А, А1 або АМ), можна ездзіць на ім па дарогах, але не па тратуарах і веладарожках.

Як атрымаць рэгістрацыю

Каб узаконіць такі апарат і ездзіць па дарогах агульнага карыстання, трэба спачатку правесці яго экспертызу. Лабараторыя аформіць электронны пашпарт, і можна будзе праходзіць рэгістрацыю механічнага транспартнага сродку па спрошчанай схеме, якая дзейнічае да 1 верасня 2026 года. Пасля рэгістрацыі неабходна выконваць усе правілы, якія дзейнічаюць для матацыклістаў і вадзіцеляў мапедаў. Ездзіць можна толькі ў моташлеме.

Абмежаванні для СПМ

Для СПМ з максімальнай хуткасцю 25 км/гадз і вагой менш за 35 кг многае застаецца па-старому. У населеным пункце нельга рухацца хутчэй за 10 км/гадз (выключэнне – веладарожкі), а ў пешаходнай зоне дзейнічае забарона на язду (калі стаіць знак 5.40 “Пешаходная зона”). На пераходах трэба спешвацца.

Што з монакалёсамі?

Калі яны цяжэйшыя за 35 кг, то па тратуарах ездзіць ужо нельга – толькі па веладарожках. Калі ж і максімальная хуткасць перавышае 25 км/гадз, то трэба рабіць рэгістрацыю. Аднак цяжкае хуткаснае монакола нельга зарэгістраваць як механічны транспартны сродак. На ім павінны быць сядзенне і рулявое кіраванне. Калі на некаторых мадэлях ёсць нейкія сядушкі, то руля ў іх няма, ёсць мадыфікацыі з так званай падстаўкай для рук. Гэта азначае, што такі від монаколаў нельга выкарыстоўваць у гарадах і на дарогах з удасканаленым пакрыццём. Да апошніх адносяцца нават гравійкі, а значыць катацца можна толькі на аддаленых грунтавых дарогах.

Спешванне на пераходах

У абноўленых Правілах дарожнага руху замацаваны абавязак веласіпедыстаў і самакатчыкаў спешвацца пры перасячэнні праезнай часткі дарогі. Ёсць выключэнні: не трэба спешвацца, калі рух на веласіпедным пераездзе арганізаваны пры дапамозе спецыяльных транспартных святлафораў са значком веласіпеда, а таксама пры руху на скрыжаванні па веласіпедным пераездзе або не далей за 1 м ад правага краю праезнай часткі, калі гэта дапускаецца правіламі. Норма аб спешванні датычыцца і карыстальнікаў СПМ.

Таніроўка шкла

Новая рэдакцыя ПДР тычыцца і аўтамабіляў. З 1 верасня дазваляецца таніраванне задняй паўсферы машыны. Норма па святлопрапускальнасці ў гэтым выпадку не ўстаноўлена. Пярэдняя таніроўка застаецца пад забаронай.

Зімовыя шыны

Цяпер выкарыстоўваць шыны з маркіроўкай «All seasons» (усесезонныя) зімой забаронена. Можна выкарыстоўваць гэтыя шыны з вясны да восені. А ўжо ў зімовы перыяд – толькі зімовыя шыны, якія адпаведным чынам пазначаны.

Мотаблокі

З 1 верасня дазваляецца рух на мотаблоку з прычэпам у светлы час сутак па абочыне дарогі. Гэта датычыцца толькі тых дарог, дзе максімальная дазволеная хуткасць – 90 км/гадз. Калі там няма абочыны, можна ехаць не далей за 1 м ад краю праезнай часткі.

Алег ЛЯЎКЕВІЧ,

старшы дзяржаўтаінспектар МА ДАІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago