Толькі нядаўна завяршылася восеньская акцыя “Увага – дзеці!”, якая заклікала пешаходаў праявіць павышаную пільнасць у пачатку навучальнага года. Аднак ёсць пытанні і да саміх пешаходаў і іх паводзінаў на дарозе.
Бестранспартныя ўдзельнікі дарожнага руху часам забываюць пра тое, што знакі і разметка – гэта не толькі для аўтамабілістаў: не зважаюць на іх або трактуюць па-свойму. Так, на скрыжаванні вуліц Навагрудскай і Лермантава ёсць участак дарогі, аблюбаваны пешаходамі для яе пераходу. Аднак зебры на гэтым месцы не назіраецца і адпаведнага знака – таксама.
“Пачакайце, – заўважыць нехта, – але знак “Пешаходны пераход” вунь, стаіць побач, проста па нейкіх прычынах павернуты ў іншы бок. Значыць, пераходзім?”
Аднак такое сцвярджэнне далёкае ад ісціны. Знак, сапраўды, ёсць і яшчэ адзін непадалёку з ім, а ў пары яны адносяцца да зусім іншай вуліцы Дзятлава, дзе дзейнічае аднабаковы рух і ёсць пераход.
Напрошваецца яшчэ адно заканамернае пытанне аб тым, як патрапіць ад адміністрацыйнага будынка Дзятлаўскага РУП ЖКГ на вуліцу Лермантава? Атрымліваецца, праз пешаходныя пераходы на скрыжаванні з кругавым рухам. Калі ласка, улічвайце гэты факт, каб не ствараць аварыйную сітуацыю на складаным участку аўтадарогі, беражыце сябе і паважайце іншых удзельнікаў дарожнага руху.
За пераход дарогі ў неналежным месцы прадугледжаны штраф. Аднак, калі парушэнне ўчынена ўпершыню, і пешаход прызнае сваю віну, то ён можа атрымаць папярэджанне.
– Гэта фіксуецца супрацоўнікам ДАІ, выносіцца пастанова (гэта папярэджанне падлягае ўліку) і ў выпадку, калі пешаход дапусціць у далейшым працягу года аналагічнае правапарушэнне, то тут ужо надыдзе адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу, – растлумачыў старшы інспектар міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Алег Ляўкевіч. – Памер штрафу складзе ад адной да трох базавых велічыняў (ад 42 да 126 рублёў) і будзе залежаць ад прызнання пешаходам свайго правапарушэння і ўчастка, дзе яно адбылося. Калі пры гэтым пешаход будзе знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення – гэта стане абцяжваючай акалічнасцю, а значыць, штраф павялічыцца і складзе ад 3 да 5 базавых велічыняў (ад 126 да 210 рублёў).
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…