Змяненні для ваеннаслужачых

10 лютага 2020 года падпісаны ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 48 “Аб павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароны грамадзян у сувязі з прызывам на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве”.

У ім прадугледжана наступнае:

— час праходжання тэрміновай ваеннай службы ўключаны ў страхавы і працоўны стаж;

— за членамі сем’яў ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, захоўваецца права карыстання жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнатах, прадастаўленымі гэтым ваеннаслужачым у сувязі з працоўнымі (службовымі) адносінамі, на ўвесь перыяд тэрміновай ваеннай службы;

— грамадзяне, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, маюць рэкамендацыі ваенных часцей, органаў пагранічнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыі, у год звальнення або ў год, наступны за годам звальнення з тэрміновай ваеннай службы, службы ў рэзерве ў запас, пры наяўнасці сярэдняга бала ў дакуменце аб адукацыі не ніжэй за шэсць балаў маюць права на засваенне адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асобаў да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь на факультэтах давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленнях, курсах у дзяржаўных установах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэтаў;

— грамадзяне, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і якія маюць рэкамендацыі ваенных часцей, органаў пагранічнай службы на навучанне ва ўстановах адукацыі, дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, высокіх паказчыкаў у грамадскай рабоце, а таксама асобы з ліку ўказаных грамадзян, якія  асвойваюць адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі і дасягнулі высокіх паказчыкаў у навукова-даследчай дзейнасці, маюць права на першачарговае размеркаванне пасля заканчэння дзяржаўных установаў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

З 1 студзеня 2020 года адбыліся змяненні ў Жыллёвым кодэксе. За грамадзянамі, якія адслужылі ў арміі і навучаюцца ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, замацоўваецца першачарговае права на месца ў інтэрнаце.

З 28 студзеня 2020 года адбыліся змяненні ў Працоўным кодэксе.За грамадзянамі захоўваецца права вярнуцца пасля службы ў арміі на папярэдняе месца працы незалежна ад формы ўласнасці наймальніка. Раней гэта права распаўсюджвалася толькі на грамадзян, якія працавалі ва ўстановах дзяржаўнай формы ўласнасці.

Генадзь СУРАВЕЦ,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

7 минут ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

2 часа ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

15 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

15 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

16 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

16 часов ago