Мяркую, Дзень Святога Валянціна – самае рамантычнае свята года. Прыўнесена яно ў культуру беларусаў не вельмі даўно, але шырока шануецца ў нашай краіне і з задавальненнем святкуецца моладдзю і не толькі.

Як вядома, кульмінацыяй адносінаў закаханых з’яўляецца прапанова рукі і сэрца і рэгістрацыя шлюбу ў ЗАГСе. А ці карыстаецца Дзень Святога Валянціна папулярнасцю ў дзятлаўчан? Ці многія нашы землякі плануюць вяселле, адшукваючы на календары “прыгожыя даты”? З гэтымі і іншымі пытаннямі карэспандэнтка газеты “Перамога” звярнулася да начальніка аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама Вольгі Бародзіч.

Вольга Вацлаваўна, ці актыўна жыхары раёна рэгіструюць сямейныя саюзы ў Дзень закаханых?

– Дата вяселля стане адной з самых памятных і дарагіх для мужа і жонкі. Таму кожнай закаханай пары хочацца, каб гэты дзень быў асаблівым, сімвалічным, запамінальным ва ўсіх сэнсах. Даты ў ЗАГСе маладыя імкнуцца прызначыць загадзя, каб паспець усё спланаваць, “атрымаць” жаданы дзень для рэгістрацыі, заказаць рэстаран, запрасіць гасцей.

У кожнай маладой пары свой падыход да выбару дня вяселля. Напрыклад, некаторыя яшчэ вераць, што заключаць шлюбы ў маі не варта, бо маладыя будуць усё жыццё мучыцца. Гэта памылковае меркаванне даўно аспрэчана многімі шчаслівымі шлюбамі, заключанымі ў маі, і нешчаслівымі, заключанымі ў любым іншым месяцы. Аднак некаторыя закаханыя пры выбары дня вяселля ўсё роўна ўлічваюць народныя прыкметы, каб не рызыкаваць сямейным шчасцем.

У гэтым сэнсе прызначыць рэгістрацыю на Дзень Святога Валянціна – выдатны выбар. Аднак сёлета 14 лютага прыпадае на будні дзень, і жадаючых згуляць вяселле на Дзень закаханых не знайшлося. Хаця ў мінулыя гады мы рэгістравалі шлюбы, якія людзі спецыяльна прызначалі на “прыгожыя даты”, напрыклад, 12.12 ці 05.05. Калі гэта быў будні дзень, у які цяжка сабраць гасцей, маладажоны знаходзілі цудоўнае выйсце – застолле і ўрачыстае святкаванне “пераносілі” на выхадныя.

Ці адрозніваецца рэгістрацыя, прызначаная на “прыгожую дату”, ад звычайнай?

– Адраджэнне нацыянальных традыцый і абрадаў як беларускага, так і іншых народаў на працягу апошніх гадоў вызначыла неабходнасць увядзення Міністэрствам юстыцыі для ЗАГСаў такіх паслугаў, як урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу або нараджэння па індывідуальным сцэнарыі, распрацаваным з улікам пажаданняў грамадзян, а таксама выезд для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці.

Рэгістрацыя па індывідуальным сцэнарыі адрозніваецца ад стандартнай тым, што жадаючыя ўступіць у шлюб самі могуць скласці свой сцэнарый з выкарыстаннем у ім нацыянальных традыцый, звычаяў і абрадаў іншых народаў. Дарэчы, індывідуальныя сцэнарыі, па якіх праводзяцца цырымоніі ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу ў Дзятлаўскім ЗАГСе, прызнаны аднымі з лепшых у вобласці.

Мяркую, самы найлепшы падарунак для сям’і, у якой пануе каханне, – гэта дзіця. Ці ёсць на Дзятлаўшчыне дзеткі, якія нарадзіліся ў Дзень Святога Валянціна?

– Такія дзеткі ёсць у нашым раёне. 14 лютага 2011 года нарадзілася Дар’я Урбановіч, 14 лютага 2012 года – Соф’я Ляшкевіч. Асабліва багатым на немаўлятак выдалася 14 лютага 2014 года (заўважылі –  “прыгожая дата”): у гэты дзень на свет з’явіліся 4 дзетак – Кацярына Лях, Максім Талкун, Любоў Галімава, Іван Бялятка. У 2016 годзе ў Дзень закаханых нарадзілася Анастасія Вовк, летась – Леў Латушка і Ягор Баброўскі.

Будзем спадзявацца, што і наступныя Дні закаханых будуць радаваць шчаслівых бацькоў нараджэннем дзетак.

Са святам!

Ірына КАЎКЕЛЬ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации